Аўтар сайта


ГАЙБА Мікалай Паўлавіч

Адукацыя:

---Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) (гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства, 1988г.),

---Беларускі інстытут праблем культуры (музеязнаўца, 1996г.),

---Аспірантура інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. (1997г.)

Вопыт працы
Працаваў старшым піянерважатым, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ("у нагрузку" вёў рысаванне, фізкультуры, музыку і спевы - 1988-1991гг.). У 1991г. вярнуўся на Навагрудчыну. Працаваў малодшым, затым - старшым навуковым супрацоўнікам Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея (1991-1999гг.) Некаторы час у 1993г. быў інспектарам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

З 22.01.2000г. працую дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. 

Пачынаючы з 1986г. выдаў тры кнігі па гісторыі Навагрудка, камплекты паштовак пра г.Навагрудак і Дом-музей А.Міцкевіча, буклет "Мір-600", апублікаваў звыш 100 навуковых, навукова-папулярных артыкулаў у кнігах, навуковых зборніках, часопісах і газетах на беларускай, рускай, польскай і французскай мовах.

Чытай раздзел:  "Публікацыі па гісторыі Навагрудка"

Коратка біяграфія
Нарадзіўся 11.01.1963г. у в.Вялікія Вераб''евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Там жа закончыў сярэднюю школу, потым адслужыў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі (ВВС ГСВГ - ваенна-паветраныя сілы Групы савецкіх войск у Германіі), а затым паступіў вучыцца ў Белдзяржуніверсітэт, дзе напісаў дыпломную работу "Гісторыя Навагрудка. 1861-1917гг". З таго часу гісторыя Навагрудчыны стала асноўнай тэмай маіх даследаванняў.

Добры дзень!
 
Добры дзень
 
ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРУДКА
Схавай ты, вежа, і мяне
за шэры загрудак:
пачуць бы, як ускалыхне
вякі Наваградак…
Маўчаць каменні і гара,
хоць і варушацца…
Няхай раскрыліцца зара
з чырвонай ружыцы,-
каб нашу памяць кветка-звон
у шлях паклікала,
каб ведаў кожны маладзён:
зямля – вялікая;
зямля вялікая, у нас
зямля высокая,
і нашы вежы ў добры час
люлялі сокалаў.
Адкуль ідзём? Ад баразны,
З малога каліва…
Няма наваградскай сцяны
і замак спалены?
Затое мы – саюз вякоў
Жывучай спадчыны…
Наваградак – ты меч бацькоў,
Ты – песня матчына.
Сяргей Панізнік
 
Сегодня были уже 1 посетителей (5 хитов) здесь!
Этот сайт был создан бесплатно с помощью homepage-konstruktor.ru. Хотите тоже свой сайт?
Зарегистрироваться бесплатно